Навіны

Выдатныя навіны! Наша "Нафта" афіцыйна ўвайшла ў LYAPIS CREW: ТРУб'ют! Вось, што аб гэтым піша блог Ляпіса Трубяцкога:

"Ну, што, сябры?

Ведаем, вы ладна зачакаліся. Але і вы ведаеце, што вясна ў нас выдаецца вельмі спякотная (і мы не пра надвор'е)...

Падаем вам другую пяцёрку фіналістаў нашага ТРУб'юта.

У траўні абяцаем вам чарговы сюрпрыз, але аб гэтым пазней, а пакуль слухаем афіцыйных удзельнікаў альбому LYAPIS CREW: ТРУб'ют"

А гэта значыць, што наш кавер будзе выдадзены ў складанцы на фізічным носьбіце.

Нарэшце мы запусцілі наш паўнафункцыянальны сайт. Пакуль што тут не вельмі шмат цікавостак, але ў бліжэйшы час мы плануем размесціть тут яшчэ мноства матэрыялаў і цікавых опцый. Наўрад ці мы будзем ладзіць тут нейкі кшталт навінавага парталу або блога, тым не менш, менавіта тут вы заўжды здолееце знайсці ўсю дакладную інфармацыю пра нас: біяграфію, дыскаграфію, тэксты песень, а таксама фота- і відэаматэрыялы.

Адна з найважнейшых асабістасцей сайта ў тым, што ўсе матэрыялы будуць падавацца адразу на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай (спадзяюся, вы ўжо знайшлі пераключальнік моў).

Ну і канешне мы не забыліся на каменты: кожны з вас можа лёгка зарэгістравацца і пакінуць пад любой навіной сваё аўтарытэтнае меркаванне smiley

PS: калі знойдзеце нейкія касякі або ў вас ёсць нейкія прапановы, пішыце... Чытаць цалкам