Вітаем на нашым новым сайце!

Нарэшце мы запусцілі наш паўнафункцыянальны сайт. Пакуль што тут не вельмі шмат цікавостак, але ў бліжэйшы час мы плануем размесціть тут яшчэ мноства матэрыялаў і цікавых опцый. Наўрад ці мы будзем ладзіць тут нейкі кшталт навінавага парталу або блога, тым не менш, менавіта тут вы заўжды здолееце знайсці ўсю дакладную інфармацыю пра нас: біяграфію, дыскаграфію, тэксты песень, а таксама фота- і відэаматэрыялы.

Адна з найважнейшых асабістасцей сайта ў тым, што ўсе матэрыялы будуць падавацца адразу на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай (спадзяюся, вы ўжо знайшлі пераключальнік моў).

Ну і канешне мы не забыліся на каменты: кожны з вас можа лёгка зарэгістравацца і пакінуць пад любой навіной сваё аўтарытэтнае меркаванне smiley

PS: калі знойдзеце нейкія касякі або ў вас ёсць нейкія прапановы, пішыце наўпрост сюды ў каменты.

Каментары