Выдатныя навіны! Наша "Нафта" афіцыйна ўвайшла ў LYAPIS CREW: ТРУб'ют! Вось, што аб гэтым піша блог Ляпіса Трубяцкога:
"Ну, што, сябры?
Ведаем, вы ладна зачакаліся. Але і вы ведаеце, што вясна ў нас выдаецца вельмі спякотная (і мы не пра надвор'е)...
Падаем вам другую пяцёрку фіналістаў нашага ТРУб'юта.
У траўні абяцаем вам чарговы сюрпрыз, але аб гэтым пазней, а пакуль слухаем афіцыйных удзельнікаў альбому LYAPIS CREW: ТРУб'ют"
А гэта значыць, што наш кавер будзе выдадзены ў складанцы на фізічным носьбіце.