Рэактар заўсёды вяртаецца

Мінск, клуб Рэактар

Рэактар заўсёды вяртаецца! З моцай і атмасферай сапраўднага канцэрта, эпілептычна-апакаліптычным гукам і святлом. Мы не ведаем, што будзе далей, але сёння мы ўсё яшчэ з вамі.

24 студзеня на сцэне Рэактара:

NEWLEVEL
Мінская nu/groove metal машына, музыка якой як прамы ўдар у грудзі. За плячыма канцэрты ў Беларусі, краінах СНД і Еўропе, тур “The Best Of VS: Kingslayer” з Віктарам Смольскім і ALMANAC (Германія, 2019).

EXIST M
Modern metal у яго самай небяспечнай форме. Groove + death + thrash + hardcore + blast beats. Але галоўнае — экстрымальны вакал далікатнай на выгляд, але бязлітаснай на сцэне Насці Паламар. З 2005 года гурт прайшоў шлях ад падполля да фестываляў Польшчы, узнагарод, рэлізаў і міжнароднага прызнання.

LYARVA
Deathcore тыпы з ускраіны сталіцы. Іх любяць і ненавідзяць. Разнос і эмацыйная аддача забяспечаны.

BOTTOMLESS BOTTOM
Гурт грае па-сапраўднаму злую музыку ў любых яе праявах. Тут вялікая колькасць нечаканых кросовераў экстрымальных жанраў металу, якія непазбежна вядуць да настрою black metal. Нарэшце паўнавартасны гадзінны сет на хатняй пляцоўцы. Новыя трэкі і самае бездушнае святкаванне саракагоддзя свайго гітарыста і нашага арта.

24 студзеня 2026, дзверы 18:30
16+
Квіткі: 25 BYN з рэпостам / 30 BYN без рэпоста
Клуб Рэактар | Харужай, 29