Прывітанне ўсім! Нарэшце дайшлі рукі абнавіць гэты сайт. Але ёсць і куды больш важная навіна: мы зараз у студыі працуем над новым матэрыялам. Плануем выхад EP-альбому, а таксама яшчэ такія-сякія цікавосткі. Сачыце за навінамі ў сацыяльных сетках.
Як мінімум адзін трэк з новай праграмы вы ўжо маглі чуць на нашых выступах, а астатнія трэкі яшчэ ніхто з публікі не чуў. Гэта будзе не проста некалькі трэкаў, а суцэльны твор аб'яднаны агульнай канцэпцыяй. Тэматыка трэкаў — пошук жыццёвага шляху ў свеце поўным цяжкасцяў і пакут.
З цягам часу будзе больш падрабязнасцяў. Праца ідзе поўным ходам, але яшчэ вельмі шмат чаго трэба зрабіць.