Навіны

Здымкі кліпа завершаныя!

Exist M new video is coming soon

На днях мы скончылі здымкі нашага новага кліпу. Сам працэс адбыўся для нас цікавай прыгодай, але без цяжкасцей не абыйшлося. Мы ўжо бачылі, якія кадры атрымліваюцца і гэта будзе сапраўды крута. Сачыце за навінамі!

Новы сайт, новая праграма!

Прывітанне ўсім! Нарэшце дайшлі рукі абнавіць гэты сайт. Але ёсць і куды больш важная навіна: мы зараз у студыі працуем над новым матэрыялам. Плануем выхад EP-альбому, а таксама яшчэ такія-сякія цікавосткі. Сачыце за навінамі ў сацыяльных сетках.

Як мінімум адзін трэк з новай праграмы вы ўжо маглі чуць на нашых выступах, а астатнія трэкі яшчэ ніхто з публікі не чуў. Гэта будзе не проста некалькі трэкаў, а суцэльны твор аб'яднаны агульнай канцэпцыяй. Тэматыка трэкаў — пошук жыццёвага шляху ў свеце поўным цяжкасцяў і пакут. 

Мы ў ТРУб'юце!

Выдатныя навіны! Наша "Нафта" афіцыйна ўвайшла ў LYAPIS CREW: ТРУб'ют! Вось, што аб гэтым піша блог Ляпіса Трубяцкога:

"Ну, што, сябры?

Ведаем, вы ладна зачакаліся. Але і вы ведаеце, што вясна ў нас выдаецца вельмі спякотная (і мы не пра надвор'е)...

Падаем вам другую пяцёрку фіналістаў нашага ТРУб'юта.

Вітаем на нашым новым сайце!

Нарэшце мы запусцілі наш паўнафункцыянальны сайт. Пакуль што тут не вельмі шмат цікавостак, але ў бліжэйшы час мы плануем размесціть тут яшчэ мноства матэрыялаў і цікавых опцый. Наўрад ці мы будзем ладзіць тут нейкі кшталт навінавага парталу або блога, тым не менш, менавіта тут вы заўжды здолееце знайсці ўсю дакладную інфармацыю пра нас: біяграфію, дыскаграфію, тэксты песень, а таксама фота- і відэаматэрыялы.