Мы — Exist M, метал-гурт з Мінска. Мы ўжо шмат гадоў на сцэне, таму выдатна ведаем сваю справу. Наш выступ раскачае любы клуб і не пакіне абыякавым ніводнага гледача. Наш стыль — post-metal/hardcore, але metalcore, groove metal, modern metal — гэта ўсё таксама пра нас. Для нас галоўнае — быць сапраўднымі, укласці ў музыку і тэкст сапраўдныя эмоцыі і данесці іх вам, каб узамен атрымаць тое ж самае ад вас.
Калі вы чуеце пра нас упершыню, лепш адразу пераходзьце ў раздзел відэа ці дыскаграфія, бо далейшая інфармацыя прызначана толькі для цікаўных розумаў.
Біяграфія гурта
11 снежня 2005 года мы сабраліся на нашу першую рэпетыцыю
1 красавіка 2006 адбыўся наш першы канцэрт. Пазней у «Музычнай газеце» выйшаў агляд гэтага канцэрта.
Далей былі шматлікія змены барабаншчыкаў і пошукі свайго стылю.
2009 год — мы паказалі свету новую праграму на конкурсе Metalfront Music Awards. Тады мы выступалі ў усечаным складзе пад драм-машыну. Але публіка і журы па вартасці ацанілі яе.
2010 год — у нас нарэшце з'явіўся барабаншчык, новы матэрыял быў выдадзены як EP Alter Ego. У абноўленым складзе мы выступілі на шэрагу фестываляў і конкурсаў і далі некалькі канцэртаў у Мінску і іншых гарадах.
2011 год — на месца барабаншчыка прыйшоў Вадзім Кандрацюк.
2012 год — мы ўзяліся за запіс паўнафарматнага альбома Redefining. У снежні 2012 альбом быў выдадзены, а 6 сакавіка 2013 мы арганізавалі вялікі канцэрт-прэзентацыю ў мінскім клубе Re:Public. Так мы канчаткова заявілі пра сябе як пра сур'ёзны гурт. Таксама ў 2013 мы выпусцілі свой першы кліп на песню Room 101.
2019 год — мы выпусцілі два сінглы: Killdozer і «Надакучыла».
2024 год — пасля некалькіх гадоў маўчання мы выпусцілі сінгл «Каменне» і лірыкс-відэа да яго.
2025 год — вярнуліся да канцэртнай дзейнасці і выпусцілі сінгл Come On
2026 год — мы знялі і выпусцілі канцэртны кліп на песню Come On, пасля чаго ўшчыльную заняліся запісам новага матэрыялу. Гэта будзе не проста новы EP альбом, гэта будзе зусім новы ўзровень як па гучанні, так і па эмацыйнай нагрузцы.
Удзельнікі гурта
Наста Паламар - вакал
Аляксей Ялоўскі - гітара
Аляксей Кузняцоў - бас
Вадзім Кандрацюк - барабаны
Дыскаграфія
- 2025 - Come On (Сінгл)
- 2024 - Каменне (Сінгл)
- 2019 - Killdozer (Сінгл)
- 2019 - Надакучыла (Сінгл)
- 2013 - Nafta (Lyapis Trubetskoy cover) (Сінгл)
- 2012 - Redefining (Паўнафарматны)
- 2010 - Alter Ego (EP)