Каменне

Кветкі не будуць расці на каменнях
І не здабудзеш з камення вады.
З тварам каменным на каменннай глебе
Стаіш на каленях усё жыццё ты.

Мурам каменным сабе абароніш
Ад думак і позіркаў іншых людзей
Але за мурам спакою ня знойдзеш -
Не абароніш сябе ад сабе

Трымаць за спіною каменне -
Наш гонар і наша сумленне
Наш лёс - гэта пакутаваць
І ў сораме вочы хаваць.

Спрадвеку і праз пакаленні
Нясеш гэты цяжкі праклён.
Ад самага нараджэння
Да самых апошніх дзён.

Бачыш навокал каменныя твары,
Але не чуеш, як тонеш у дрыгве.
Тонеш з каменным у сэрцы цяжарам -
Выкінь яго і ўратуеш сябе!