Шлях

Пад шэрым хмарным небам
Праз кіламетры і гады
Іду па вадкай глебе,
Нават нягледзячы куды

Няхай нябачна мэту,
Але я ведаю свой шлях.
Я вытрымаю гэта,
Няважна дзе, а важна як

Сярод камення і муроў,
Паміж сваіх і чужакоў
Не запавольваю хаду,
Гляджу наперад і іду.

Ці то ня снег, а проста час
Змяняе свет, змяняе нас,
Але пакуль я буду жыць,
Нас не стрымаць і не спыніць